Проект "Знаменитые выпускники"

Дата: 1 марта 2015 в 20:07, Обновлено 10 ноября 2021 в 19:09

Изображение

 Наш футболист

   Наш земляк, Анатолий Кашуба, служит в органах МВД и МЧС с июля 1991 года. В настоящее время - он главный специалист учреждения «Научно-исследовательский центр Витебского областного управления МЧС Республики Беларусь», подполковник внутренней службы.  Но службе в силовых структурах предшествовала карьера профессионального футболиста – первого из копылян

  

   Анатолий Андреевич Кашуба родился в д.Слобода-Кучинка Копыльского района в 1960 г. С раннего детства  он мечтал стать футболистом. Во время учёбы в школе участвовал во всех районных соревнованиях, играл за команду совхоза «Криница». Добрыми словами всегда вспоминает своих педагогов Трацевского И.С., Зубович Н.Ф. и Иванова Н.С., которые   привили качества рационализма, рассудительности и дисциплины. После окончания средней школы в 1977 г. поступил в Новополоцкий политехнический институт. Во время учёбы Анатолий выступал за футбольную команду института в первенстве города и был замечен опытными тренерами.  До призыва в  армию (1982 г.) молодой футболист успел провести в первенстве БССР за «Двину» (Новополоцк) несколько игр и забить три гола.

   Далее футбольная карьера в 1985 г. продолжилась в клубе «Технолог» (Витебск), где Анатолий забил 7 голов. Урожайными на голы   стали 1986 (11 голов) и 1987 (34 гола) годы, проведённые в родной «Двине» из Новополоцка. Снайперские качества нападающего Кашубы были отмечены Геннадием Стариковичем - футбольным  специалистом    команды мастеров «Витязь» (Витебск) из 2-й футбольной лиги чемпионата СССР. Там наш футболист успел забить голы командам «Спартак» (Тамбов), «Звейникс» (Лиепая) и «Балтика» (Калининград).

    Удалось поиграть талантливому спортсмену под руководством известных в прошлом футболистов Владимира Ровкова (ЦСКА), Петра Василевского (чемпион СССР 1982 г. в составе минского «Динамо»). Партнёрами по команде были будущие игроки сборной Республики Беларусь  Виктор Безмен, Юрий Коноплёв, Сергей Вехтев, Олег Воропаев, Василий Дятлов, Сергей Куланин, а также игроки команд высшей лиги Вячеслав Акшаев, Викор Наумов, Сергей Ясинский, Сергей Чернышов, Михаил Кириченко и др.

    1989 – 1991 гг. – выступление за команду «СКБ-Локомотив» (Витебск) в первенстве БССР (бронзовый призёр 1989 г.).  После распада СССР Анатолий Кашуба  играет в высшей лиге чемпионата Республики Беларусь. Перед его ударами капитулируют вратари команд «Динамо» (Минск), «Днепр» (Могилёв), «Гомель», «Торпедо-БелАЗ» (Жодино) и др. В 1997 г. в составе команды «Динамо-Энерго» (Витебск) наш земляк забил  24 гола, став лучшим бомбардиром 2-й лиги. Команда заняла 1-е место и пробилась в 1-ю лигу чемпионата Республики Беларусь.

    Успешным было начало 1998 г. Забив 5 голов, Анатолий лидировал в споре бомбардиров 1-й лиги. Но в одной из игр получил серьёзную травму (разрыв ахиллова сухожилия), не доиграл весь чемпионат и впоследствии закончил выступления в чемпионатах Республики Беларусь.

     Кажется, можно поставить крест на спортивной жизни? Но только не ему! Выдающийся футболист переходит на тренерскую работу. Созданная и руководимая играющим тренером Кашуба команда «Динамо-01» Витебского областного управления МЧС Республики Беларусь (1991 – 2010) является 4-х кратным чемпионом МЧС Республики Беларусь по мини-футболу, 12-ти кратным чемпионом и 5-ти кратным обладателем Кубка г. Витебска и Витебской области по футболу, победителем международных и республиканских турниров. Многие из подготовленных им футболистов принимали участие в чемпионатах Мира и Европы по мини-футболу, проходивших в Аргентине, Марокко, Мексике и Испании, получив звания мастеров спорта международного класса: Павел Семенченко, Сергей Серебренников, Вячеслав Гнутенко, Александр Менших и др.

   В составе ветеранов сборной команды Республики Беларусь Анатолий Кашуба победитель, лучший бомбардир и лучший игрок международных турниров, проходивших в Италии, Германии, Латвии, Литве и Украине.

   Во всех делах нашего земляка поддерживают любимая жена Жанна и дочь Диана. С большой радостью ветеран спорта посещает родную деревню и родителей. С  огромным удовольствием берётся за любую работу: отремонтировать крышу, поставить новый забор, обкосить усадьбу. Внимательно следит Анатолий за выступлением футбольной команды г.Копыля в первенстве Минской области.

- Уверенности в своих силах, настойчивости в достижении намеченной цели, беззаветно любить футбол! - пожелал выдающийся футболист молодой копыльской команде.

Изображение

    Трацэўская Ганна Іванаўна, нарадзілася 05.05.1954 г. у пасёлку Заполле. Выпускніца Слабада-Кучынскай СШ (1971). Скончыла Геаграфічны факультэт БДУ (1976), эканамічны факультэт Маскоўскай Акадэміі працы (1993). Працавала на Мінскай картаграфічнай фабрыцы №2 ГУГК пры Савеце Міністраў СССР у складзе навукова-тэхнічных калектываў па падрыхтоўцы да выдання шматлікіх атласаў і карт: “Атлас аўтамабільных дарог”, “Атлас Ленінграда”, “Атлас акіянаў”, фізічныя і палітычныя карт Беларусі, турысцкіх карт і іншай картаграфічнай прадукцыі. У 1985 годзе яна перайшла ў Рэспубліканскі камітэт прафсаюза работнікаў геалогіі, геадэзіі і картаграфіі, дзе і працуе старшынёю галіновага прафсаюза з 2000 года. Сёння – гэта Беларускі прафсаюз работнікаў галін прыродакарыстання і геатэхналогій.

  Яна актыўна займаецца грамадскай працай. Неаднаразова была выбрана дэпутатам Маскоўскага раённага і Мінскага гарадскога Саветаў народных дэпутатаў. З’яўляецца членам Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Міжнароднага аб’яднання прафсаюзаў работнікаў геалогіі, геадэзіі і картаграфіі. У 1980-я гады Анна Іванаўна  ўваходзіла ў кіруючы састаў  ГА “Дзіцячы фонд Міру”.

   За шматгадовую сумленную працу і значны ўклад у развіццё прафсаюзнага руху ў Беларусі ўзнагароджана ганаровымі граматамі кіруючых прафсаюзных устаноў. Узнагароджана медалямі: “60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь”, “60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”, “100-гадоў прафсаюзнага руху”.

  Ганна Іванаўна – добразычлівы, шчыры чалавек. Усё сваё жыццё змагаецца за сацыяльна-эканамічныя правы і інтарэсы працоўных, карыстаецца вялікім аўтарытэтам у міжнароднай супольнасці прафсаюзаў.

   У 2010 годзе Трацэўскага Г.І. стала ініцыятарам правядзення выхаваўча-патрыятычнай акцыі Белпрафгеа “Памяць”, прысвечанай 65-годдзю Перамогі. Дзякуючы намаганням Ганны Іванаўны ў вёсцы Слабада-Кучынка Капыльскага раёна быў адкрыты   помнік воінам Чырвонай Арміі, а перад жыхарамі Капыльшчыны з канцэртам выступіла група “Беларусы”.

Изображение

Спартсмен, трэнер і бацька

   Напярэдадні старту Нацыяльнага фестываля эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі” хочацца ўспомніць аб выдатных спартсменах Капыльшчыны. У наступным годзе заслужанаму трэнеру Рэспублікі Беларусь Уладзіміру Рыбаку  споўніцца 65 гадоў. Ён хоць і пенсіянер, але пры гэтым захоўвае зайдросную бадзёрасць і цікавасць да жыцця. За яго плячыма – спартыўная кар'ера, праца функцыянерам і трэнерам, стаж дзядулі.

   А ўсё пачалося ў навучэнца Слабада-Кучынскый СШ ў 1965 годзе, калі ў школу прыйшоў малады настаўнік фізічнай культуры Каныгін Фёдар Фёдаравіч. Той адразу арганізаваў секцыю па лыжных гонках. Трэніроўкі праводзіліся тры разы на тыдзень. І вось, ў лютым 1966 года каманда Слабада-Кучынскай СШ стартавала ў раённай Спартакіядзе сярод школьнікаў. У той час у  лыжных гонках дамініравала каманда Капыльскай СШ №2, на базе якой функцыяніравала ДЮСШ.

   Першы дзень спаборніцтваў прывёў кіраўніцтва спартыўнай школы ў шок: перамогу ў індывідуальнай гонцы на 5 кіламетраў атрымаў навучэнец Слабада-Кучынскай СШ Канстанцін Секержыцкі, а яго сябры Уладзімір Рыбак і Міхаіл Лушчыцкі, сталі адпаведна 4-м і 5-м . Пасля першага дня ў лідэрах спартакіяды аказаліся каманды СШ №2 і Слабада-Кучынскай СШ. І гэта пры тым, што спартсменам з вёскі прыходзілася прыязджаць у Капыль на лыжах, а пасля гонкі вяртацца дамоў за 15 кіламетраў.  

     На наступны дзень ўсё павінна была рашыць эстафета. Уладзімір Рыбак стартаваў ўжо на першым этапе. Спачатку наперадзе ішлі каманды СШ №2, СШ №3 і Грозаўскай школы-інтэрната. Але ў сярэдзіне дыстанцыі Уладзімір абышоў усіх сапернікаў. Здарылася нечаканае. У азарце гонкі юнак з Слабада-Кучынскай СШ зблытаў разметку дыстанцыі і ад апошняга пікета аддаліўся на 300 метраў у бок. Гэта заўважыў  трэнер і крыкам вярную хлопца на правільны шлях. На апошнім пад'ёме Уладзімір дагнаў і абышоў лідэра Капыльскай СШ №2 Валянціна Лібара, і першым перадаў эстафету. Перамога засталася за спартсменамі Слабада-Кучынскай СШ. Іх адразу уключылі ў сборную раёна. А самае галоўнае – выдалі лыжы з абуткам, так як каталіся яны   на мяккіх мацаваннях для лыж.

   У наступным годзе Слабажанам не было роўных: Уладзімір Рыбак стаў  першым ў індывідуальнай гонцы, а каманда выйграла спартакіяду школьнікаў і Кубак на прызы газеты «Слава працы». У саставе зборнай раёна сярод дапрызыўнай моладзі занялі 2-е месца ў вобласці.

   У 1967 годзе здольны юнак паступае ў Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры. Спачатку быў удзел ў Спартакіядзе БССР па лыжных гонках. Затым перайшоў на спартыўную хадзьбу. На першынстве рэспублікі сярод юнакоў (1968) Уладзімір заняў першае месца, выканаўшы нарматыў кандыдата ў майстры спорту СССР.

    Пасля тэхнікума, работа ў Капыльскай СШ №2. Спартыўны клуб СКА (Мінск) запрашае маладога трэнера і перспектыўнага спартсмена для паступлення ў ВІЗРУ. Прайшоўшы камісію ён  вялікім натхненнем  пачаў трэніравацца. Але лёс распарадзіўся інакш: на занятках атрымлівае пералом тазасцегнавога сустава. На гэтым спартыўная кар'ера для 20-гадовага чалавека скончылася. Але спорт ён не пакінуў.

   Узначаліў раённы спартыўны камітэт. Ужо з першых гадоў працы на пасадзе старшыні  ДСТ «Ураджай» пачалося будаўніцтва гаспадарчым спосабам стадыёна пры СШ №2. У той час юрыдычныя ўзносы саўгасы і калгасы Капыльскага раёна пералічвалі ў абласны і рэспубліканскі камітэты. Гэтыя грошы пачалі заставацца ў раёне. На іх былі закуплены гумавыя дарожкі, якія вырабляліся на Капыльскім заводзе ГТВ. Сярод раённых цэнтраў – гэта была першая бегавая дарожка ў Рэспубліцы. Затым быў арганізаваны суботнік па будаўніціву асветленай лыжнай трасы і біатлоннага стрэльбішча з ўдзелам настаўнікаў фізічнай культуры і трэнераў. Па ўсяму раёну збіраліся асвятляльныя апоры. Усе працавалі на грамадскіх пачатках. Пры будаўніцтве трасы ўзяў на сябе адказнасць вырубкі 100-метровай прасекі ў зоне адпачынку. Калі высветлілася, што нехта вырубіў лес, пачаліся разбіранні.  Ніяк не маглі знасці, каму належыць лес? За горадам не лічыўся. За лясніцтвам і лясгасам таксама не. Затым знайшлася дакументацыя, што лес замацаваны за калгасам «Ленінец». Нават праўленне калгаса не ведала аб гэтым. Аднак кіраўніцтва райвыканкама хутка рашыла праблему: перадала ўчастак лесу ў зоне адпачынку гораду. Уладзір Анатольевіч сам начарціў трасу. І. думаў не толькі аб спартсменах, але і пра жыхароў горада, якія часта адпачывалі ў лесапарку. Лыжная траса была злучана з выездам у горад і па дамбе праз возера на ФАК. Засталося толькі замкнуць кола трасы ад ФАКа ў зону адпачынку. У ваенных знайшлі спісаны танкавы мост, якія каштаваў на той час 100 тысяч рублёў. Каб знайсці такія грошы, прыйшлося пабываць на прыёме ў міністра спорту БССР Уладзіміра Рыжанкова, а затым у Маскве ў міністра спорту СССР Мікалая Русака. Былі вылучаны сродкі на ўкладку бегавых дарожак рэгупаломам: 300 тысяч рублёў вылучала саюзнае міністэрства, 300 тысяч – спартыўны камітэт рэспублікі. Затым быў Кіеў, дзе быў заключаны дагавор на ўкладку бегавых дарожак і спартыўных пляцовак. Прыйшло   абсталяванне і спартыўны інвентар з Масквы.

   У 1970-х гадах нехапала фізкультурных кадраў. За кошт базавых гаспадарак за 5 гадоў было накіравана 20 чалавек на вучобу ў інстытут фізічнай культуры і Гродзенскі тэхнікум. У в.Семежава была адкрыта спартыўная школа па гандболу. Дырэктару ДЮСШ і тром трэнерам старшыня калгаса выдзяліў добраўпарадкаванае жыллё. Далей адкрыта ДЮСШ па коннаму спорту на базе калгаса «Новы свет». Запрошаны два трэнеры. Пабудаваны закрыты і адкрыты манежы. Неаднаразова спартсмены выступалі на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Для работы ў Капыльскай ДЮСШ па лыжных гонках быў запрошаны заслужаны трэнер Расіі Ісаеў А.У.   Распад СССР не дазволіў ажыццявіць праект будаўніцтва алімпійскай базы па лёгкай атлетыцы на базе піянерскага лагера ў Какорычах.

   Асабліва спадабалася капылянам аўта-мота ралі, на якіх выступалі мацнейшыя гоншчыкі СССР, Еўропы і Свету.

  На ФАКу праводзіліся не толькі спартыўныя спаборніцтвы, а і культурна-масавыя: канцэрты вядомых музычных калектываў «Ласкавы май», «На-На», «Сябры» і інш. Запрошана лекарка з Украіны Калсана-Долма, на сеансах якой прысутнічалі жыхары Капыльскага, Клецкага, Слуцкага, Уздзенскага раёнаў.

    У 1976 годзе Уладзімір Рыбак прымае ўдзел у алімпійскім бале алімпійскіх чэмпіёнаў у Маскве, дзе знаёміцца з гімнасткай Вольгай Корбут, якая даведалася, што яе трэнер Рамуальд Кныш нарадзіўся ў Капылі. Праз год у складзе дэлегацыі СССР наш зямляк удзельнічае ў міжнародным форуме моладзі міру ў ГДР (г.Лепцыг). Не забыць футбольны матч ГДР – СССР, дзе гуляў знакаміты Алег Блахін.

   Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Рыбака пяць разоў Капыльшчына займала 1-е месца ў Рэспубліканскім сацыялістычным спаборніцтве па фізічнай культуры і спорту, 8-м разоў у абласной круглагадавой спартакіядзе. Адначасова выкладаў фізічную культуру ў Дзяржынскай БШ. Дзяўчынкі сярэдняй і малодшай ўзроставых груп становяцца   чэмпіёнкамі раёна, прызёрамі ў вобласці і рэспубліцы (3-е месца). Сярод іх Жанна Мароз, Галіна Кашуба. За гэтыя поспехі трэнер Рыбак быў узнагароджаны Ганаровай граматай і знакам ЦК ВЛКСМ,

   У апошнія гады Уладзімір Рыбак працаваў трэнерам ДЮСШ па лёгкай атлетыцы і падрыхтаваў выдатных спартсменаў. Аляксандр Кашуба неаднаразова перамагаў ў бегу на 1500 метраў ў абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. А, Анатолій Навапольцаў, двойчы станавіўся пераможцам першынства Рэспублікі Беларусь па кроссу, уваходзіў ў састаў сборнай Беларусі.

     Многа перспектыўных спартсменаў былі накіраваны для навучання ў алімпійскія вучылішчы, у тым ліку і пераможца этапаў Кубка свету па біятлону Аляксандр Сыман, Вольга Нагорная – чэмпіёнка Рэспублікі Беларусь у саставе каманды «Бабруйчанка», майстар спорту па футболу.

     У Уладзіміра Анатольевіча склалася шчаслівая сямейнае жыццё. Разам з жонкай выхавалі цудоўную дачку. Падрастаюць двое ўнукаў. Усе яны, як і дзядуля сябруюць  з спортам.

  За свае спартыўныя і працоўныя дасягненні Уладзімір Рыбак узнагароджаны Ганаровымі граматамі і знакамі спартыўнага камітэта СССР і БССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Яму прысвоена званне «Заслужаны трэнер БССР».  У 1978 годзе ад імя Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР атрымаў медаль «За спасение утопающих». А спартыўных кубкаў, грамат, знакаў і медалёў – не злічыць.

Самае галоўнае, каб людзі сябравалі з спортам, - лічыць выдатны трэнер. – Тады будзе і здаровая сям’я, і моцная дзяржава!

Барыс Дзенісюк, член ГА "Беларускі саюз журналістаў"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.