ЭКСКУРСІЙНЫ МАРШРУТ «МАЯ СЛАБАДА-КУЧЫНКА»

Дата: 27 декабря 2020 в 14:20, Обновлено 10 ноября 2021 в 19:01

<w:wrap anchorx="margin"> ЭКСКУРСІЙНЫ МАРШРУТ </w:wrap>

«МАЯ СЛАБАДА-КУЧЫНКА»

                   Аўтары: навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Патрыёты Радзімы”      ДУА “Слабадакучынская сярэдняя школа” Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Кіраўнік: Дзенісюк Барыс Мікалаевіч, намеснік дырэктара.

Мэта экскурсіі: пазнаёміць  са знакамітымі мясцінамі вёскі Слабада-Кучынка; фарміраваць пачуццё павагі да гістарычных падзей; выхоўваць любоў да сваёй малой Радзімы; фарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны.

Працягласць: 1 км, 1 гадзіна.

Прыпынак 1. Музей імя М.С.Трацэўскага ДУА “Слабадакучынская сярэдняя школа”

         Кароткія звесткі аб развіцці адукацыі ў вёсцы з 1907 года. Рэвалюцыя і грамадзянская вайна (1917 – 1921). Перыяд калектывізацыі, стварэнне калгаса “Зара свабоды” ў 1930 годзе. Вялікая Айчынная вайна (1941 - 1945). Аднаўленне народнай гаспадаркі (1944 – 1950). Стварэнне саўгаса “Крыніца” ў 1961 годзе. Адкрыццё музея ў 1984 годзе. Знакамітыя землякі. Рэалізацыя педагагічнага праекта.

Прыпынак 2. Помнік-валун

           Устаноўлена мемарыяльная дошка ў 2011 годзе. Геаграфічны аб’ект, трапіў на тэрыторыю Беларусі з апошнім ледавіком.

Прыпынак 3. Помнік загінуўшым землякам

         Помнік ушаноўвае памяць аб 168 земляках, якія не вярнуліся з вайны. Устаноўлены ў 1974 годзе. Уклад жыхароў вёскі ў Перамогу.

Прыпынак 4. Грамадзянскія могілкі

         Брацкая магіла воінаў 10 арміі (у 2010 годзе ўстаноўлены новы помнік). Брацкая магіла партызан брыгад імя В.І.Чапаева. Адзіночная магіла героя Лаўскага бою Уладзіміра Качаноўскага (у 2015 годзе ўстаноўлены новы помнік). Вядомыя баі на тэрыторыі Капыльскага раёна.

Прыпынак 5. Слабада-Кучынская бібліятэка-клуб

           Першыя пасяленцы. Гісторыя вёскі (1707 – 2019). У памяшканні бібліятэкі-клуба створана экспазіцыя “Заняткі насельніцтва”.

ТЭХНАЛАГІЧНАЯ КАРТА МАРШРУТА ЭКСКУРСІІ

“МАЕ ЗЕМЛЯКІ Ў ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННА ВАЙНЫ”

(пешшу або на аўтобусе)

Аўтары: навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Патрыёты Радзімы”.

Кіраўнік: Дзенісюк Барыс Мікалаевіч – намеснік дырэктара.

Мэта экскурсіі:

  • пазнаёміць экскурсантаў з  подзвігам землякоў ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
  • фарміраваць пачуццё павагі да гістарычнай спадчыны;
  • выхоўваць любоў да сваёй малой Радзімы.

Працягласць: 1км.

Час: 1 гадзіна 20 хвілін.

Маршрут

экскурсіі

Аб’екты паказу

Час/

хвілін

Асноўны змест экскурсіі

Арганізацыйныя ўказанні

Метадычныя ўказанні

Пачатак экскурсіі - вёска

Слабада-Кучынка

5 хвілін

Уводзіны да тэмы экскурсіі

Інфармацыйны ўступ

Уводзіны да тэмы. Усталяваць эмацыйна-псіхалагічны кантакт з групай, наладзіць яе на ўспрыняцце экскурсіі. Уступ робіцца яркім і вобразным з выкарыстанне верша Мікалая Майсюка “Капыльская радзімая зямля”

Вёска

Слабада-Кучынка

Помнік-валун. Мемарыяльная дошка да памятных дат вёскі

10 хвілін

Помнік-валун устаноўлены ў 2011 годзе да памятных дат:

  • 1707 – заснаванне вёскі;
  • 1907 – пачатак народнай адукацыі;
  • 1927 – будаўніцтва сямігодкі;
  • 1930 – заснаванне калгаса “Зара свабоды”;
  • 1957 – адкрыццё сярэдняй школы;
  • 1961 – заснаванне саўгаса “Крыніца”.

 Валун – геаграфічны аб’ект, трапіў на тэрыторыю Беларусі з апошнім ледавіком, узрост – 30 тысяч гадоў

Зарыентаваць экскурсантаў на аб’ект

Даць даведку аб гісторыі населенага пункта.

Назваць вядомых землякоў: паэт – Адам Бабарэка, дзяржаўны дзеяч – Канстанцін Длугашэўскі, прафсаюзны дзеяч – Ганна Трацэўская, лётчык-выпрабавальнік – Іван Грыцкевіч, заслужаны работнік МУС Сцяпан Клюйка

Вёска

Слабада-Кучынка

Помнік загінуўшым землякам

5 хвілін

Подзвіг землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Слабада-Кучынка – патызанскі край

Экскурсавод падводзіць групу да помніка, які адкрыты 9 мая 1974 года

Даць даведку аб колькасці жыхароў, якія змагаліся  на фронце, у партызанскіх атрадах і падполлі

Вёска

Слабада-Кучынка, грамадзянскія могілкі

 Брацкая магіла воінаў 10-й арміі

10

хвілін

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Капыльскага раёна:Слабада-Кучынскі  29 чэрвеня 1941 г., Старыцкі 4 ліпеня 1941 г. Слабада-Кучынскі бой – загінулі 26 чырвоаармейцаў і 2 мірныя жыхары

Інфармацыйны ўступ. Гісторыя адкрыцця помніка. Звярнуць увагу, што побач з брацкай магілай – дзве адзіночныя магілы

Даць даведку аб земляках (Герт І.Р., Дубовік Г.Ф.), якія першымі ўступілі ў бой з акупантамі на Заходнім фронце

Вёска

Слабада-Кучынка, грамадзянскія могілкі

Магіла  удзелькіка Лаўскага бою Уладзіміра Качаноўскага

10

Падпольны і партызанскі рух на Капыльшчыне. Лаўскі бой. Гераічны подзвіг 15-гадовага партызана брыгады імя Варашылава Уладзіміра Качаноўскага (загінуў 3 снежня 1942 г.). Новы помнік устаноўлены ў 2015 г., здымкі на тэлебачанні СТБ.

Зарыентаваць экскурсантаў на узрост юнага партызана. Пачаць расказ аб дзецях – удзельніках супраціўлення

Кароткая даведка аб партызанскіх брыгадах і атрадах у гады вайны, месцах іх дыслакацый.  Дадаткова выкарыстаць верш Ядвігі Малевіч “Лаўскі бой”

Вёска

Слабада-Кучынка, грамадзянскія могілкі

Брацкая магіла партызан

10

Гераізм удзельнікаў партызанскага руху. Воіны розных нацыянальнасцей: Вядзьменка-украінец, Дубовік-беларус, Майбарада-рускі і інш. Мулярчык і Чарнушэвіч – разведчыкі 225-й

брыгады імя А.В.Суворава

Гісторыя пахавання з 1943 г.

Кароткая даведка аб партызанскай базе

Вёска

Слабада-Кучынка, грамадзянскія могілкі

Магіла ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Трацэскага

10

Трацэўскі Іван Сцяпанавіч – першы пасляваенны дырэктар школы. Баявы шлях ветэрана: бітва пад Масквой-Курская бітва-вызваленне Украіны-Вена-Прага

Зарыентаваць экскурсантаў на баявы шлях земляка

Даведка аб сям’і Трацэўскіх-на фронце ваявалі тры сыны і дачка. На ўсіх маці Марыя Рыгораўна атрымала  пахавальныя лісты

Вёска

Слабада-Кучынка,

школьны музей

Школьны музей

20

Экспазіцыя зброі, фотаздымкаў і асбістых дакуметаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Стэнды “Беларусь памятая”, “Яны загінулі за Радзіму”, “Героі Лаўскага бою”

Інфармацыйны  ўступ.

Музей – цэнтр грамадзянска-патрыятычнага выхавання

Кароткія звесткі аб пошукавай дзейнасці клуба “Патрыёты Радзімы.

Падкрэсліць беражлівыя адносіны да гераічнай памяці землякоў

              

        

  

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.