Алея Памяці

Дата: 19 апреля 2015 в 20:56
495 просмотров

Алея Памяці

 

14 красавіка члены БРСМ ДУА “Слабадакучынска<wbr />я СШ” па ініцыятыве ветэранскай арганізацыі саўгаса “Крыніца” (кір.Астрэйка С.І) заклалі алею Памяці. Саджанцы бярозы прадаставіла Старыцкае лясніцтва. Гэта працоўная акцыя прысвечана 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Навучэнцы 10 – 11 класаў актыўна падтрымалі рэспубліканскі патрыятычны праект “Цветы Великой Победы”. Пасаджаны 70 дрэўцаў за кожны мірны год. Мемарыяльная алея – гэта прадаўжэнне мерапрыемстваў прысвечаных захаванню памяці подзвігу нашых землякоў. Актыўна працавалі члены БРСМ: Вікторыя Коршук, Карына Шахновіч, Святлана Кунцэвіч, Сяргей Бойка, Андрэй Сенькевіч, Рыгор Федаровіч і іншыя.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.